«Прадстаўнікі пакаленьня LAST — гэта людзі, якія засталі трэцюю спробу беларусізацыі, пачыталі бел-чырвона-белых падручнікаў па гісторыі, скончылі беларускамоўныя школы і факультэты.

Прадстаўнікі пакаленьня LAST нарадзілася ў Саўку, але пасталелі збольшага са свабоднай сьвядомасьцю і праз гэта — з патэнцыйнай магчымасьцю стаць сапраўднымі прадстаўнікамі нацыіі без комплексу непаўнавартаснасьці, «вясковасьці», «малодшабратэрства».

Прадстаўнікі пакаленьня LAST падшпаркамі цягнуліся на дыбачках ў натоўпах 96-ай Вясны побач з легендарнымі дзядзькамі з Тутэйшых.

Прадстаўнікі пакаленьня LAST пайшлі з акцябратаў і піянэраў наўпрост ў Малады Фронт, «Край», БПС, беларускія скаўты.

Прадстаўнікі пакаленьня LAST слухалі «Ulis», «Краму, «NRM» разам з «Нірванай» і «Дэпешамі» і вучылі бацькоў слухаць радыё «Свабоду» «штовечар у жывым этэры»...

Прадстаўнікі пакаленьня LAST, сьціскаючы кулакі ў падлеткавым максімалістычным запале, да сьлёз шкадавалі, што не ўдзельнічалі ў першых выбарах 1994-га. Так шчыра, як юнакі-пяцідзесятнікі, шкадавалі, што не паваявалі ў Другую сусьветную...

Прадстаўнікі пакаленьня LAST бачылі сапраўдныя сцяг і герб і памятаюць міліцыянтаў ў канфедэратках з «Пагоняй» на цэшках, якія нікога не лупцавалі за БЧБ.

Прадстаўнікі пакаленьня LAST пад гітару сьпявалі Мельнікава і Воюша верылі таму, што пяюць.

Прадстаўнікі пакаленьня LAST называлі сваіх дзяцей Вітаўтамі, а сабе бралі псэўданімы Альгерд.

Прадстаўнікі пакаленьня LAST проста верылі ў тое, што Беларусь можа быць беларускаю.

Прадстаўнікі пакаленьня LAST з'язджалі ў Штаты і спадзяваліся вярнуцца...»

Черт, а ведь почти 100%-ное совпадение. Хотя мы все-таки не "LAST", таких и сейчас немало.

P.S. Взято отсюда.